Служба "адно акно"
Служба "адно акно" Клецкага раённага выканаўчага камітэта размешчана ў адміністрацыйным будынку райвыканкама па адрасе: г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10, кабінет 109 (1 паверх).
Рэжым работы службы:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
серада з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
другая і чацвёртая субота месяца з 9.00 да 13.00 (без перапынку)
Тэлефоны для кансультацый: 66986, 50864
Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар тэлефона для аказання кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур – 142.
Патэлефанаваўшы па нумары 142, вы зможаце атрымаць кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур:
- аб назве адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўным органам;
- аб пераліках дакументаў і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры
ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аб памерах платы, якая ўносіцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а таксама рэквізітах банкаўскіх рахункаў для ўнясення такой платы;
- аб часе прыёму, месцазнаходжанні, нумары службовага тэлефона, прозвішчы, імя, імя па бацьку, пасадзе работніка (работнікаў) дзяржаўнага органа, структурнага падраздзялення, які вядзе прыём грамадзян па пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- аб правах і абавязках грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аб выдачы грамадзянам унікальнага ідэнтыфікатара
- аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.
Да ведама грамадзян!
Унясенне платы за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур і запытаныя
райвыканкамам (іншымі арганізацыямі) дакументы можна зрабіць:
Інфакіёск:
ААТ «АСБ Беларусбанк»
г. Клецк, пл.Маяковскага, 10
(1 паверх райвыканкама)
ЦБП №519 ААТ «Белаграпрамбанк»
г.Клецк, ул.Садовая, 13
ЦБП № 607 філіяла №633
ААТ «АСБ Беларусбанк» у г.Клецк
г. Клецк, ул.17 верасня, 1