Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Уязны знак у горад
Уязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
23 лютага 2021

БЕЛАЗ пачаў абкатку чацвёртага 240-тоннага самазвала ў Курскай вобласці

На жалезнарудным кар'еры Міхайлаўскага ГАКа імя А.У.Варычава (АТ "ХК "Металаінвест") у Курскай вобласці (Расія) сабраны і пачаў абкатку чацвёрты на камбінаце самазвал серыі БЕЛАЗ-7531, здольны за адзін рэйс перавезці 240 т горнай пароды, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "БЕЛАЗ".

"Новы БЕЛАЗ грузападымальнасцю 240 т, як і тры яго сабраты на МГАКу, будзе перавозіць горную масу да перагрузачных пунктаў і драбільна-канвеернага комплексу", - расказалі ў прэс-службе.

Начальнік службы эксплуатацыі аўтатрактарнага ўпраўлення камбіната Віктар Кузняцоў адзначыў выключную працаздольнасць новай тэхнікі. "У параўнанні з 220-тоннікамі новы БЕЛАЗ перавозіць за змену на 600 т больш, а за месяц - на 30 тыс. т. У дапаўненне да самазвалаў набыты экскаватары з аб'ёмам каўша 18-20 куб.м, што забяспечвае аптымальныя суадносіны кузава машыны і каўша экскаватара", - падкрэсліў ён.

Самазвалы серыі БЕЛАЗ-7531 эканамічныя па расходзе паліва, упэўнена пераадольваюць пад'ёмы і ўстойлівыя на дарозе, застаючыся пры гэтым простымі ў кіраванні і абслугоўванні.

Бартавы камп'ютар кантралюе ўсе параметры работы 240-тонніка, а высокатэхналагічнае начынне кар'ерніка сур'ёзна аблягчае складаную і адказную працу аператараў БЕЛАЗаў. Акрамя камер відэаагляду, сучасных сістэм кіравання і бяспекі на машыне ўкаранёны пілотны праект - сістэма "Антысон". Яна пільна сочыць за мімікай, рухам вачэй, паваротамі галавы аператара і пры з'яўленні прыкмет стомленасці або санлівасці падае гукавы сігнал. Для начных змен гэта асабліва актуальна.

"БЕЛАЗ супрацоўнічае з Міхайлаўскім ГАКам ужо амаль шэсць дзесяцігоддзяў. Сёння аснову тэхналагічнага парку аднаго з буйнейшых у свеце кар'ераў па здабычы жалезнай руды з глыбінёй руднай чашы каля 380 м складаюць кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ грузападымальнасцю ад 130 да 240 т", - дадалі ў прэс-службе.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

БелТА