Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail: isp@kletsk.gov.by
У Нясвіжскім раёне дзейнічае 21 каманда ўрачоў агульнай практыкі. З нядаўняга часу рэгіён поўнасцю перайшоў на такі фармат абслугоўвання пацыентаў, адышоўшы ад прывычных участковых дактароў. У горадзе такія ўрачы поўнасцю замянілі тэрапеўтаў. А ў сельскай мясцовасці акрамя дарослых пацыентаў спецыялісты ўзялі на сябе абавязкі па медыцынскім наглядзе дзяцей і падлеткаў да наступлення паўналецця.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, удзельная вага ўрачоў агульнай практыкі павялічылася з 19,7 працэнта ў 2016 годзе да 94,2 працэнта ў 2020-м. У краіне сфарміравана каля 3 тыс. каманд, якія складаюцца з урача агульнай практыкі, памочніка ўрача і медыцынскай сястры агульнай практыкі.