Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 верасня 2020

1 кастрычніка - Міжнародны Дзень пажылых людзей

Праблемы актыўнага даўгалецця вельмі актуальны. Чым раней чалавек пачынае клапаціцца пра сваё здароўе, тым больш паўнавартасных гадоў сабе забяспечвае. Як казалі старажытныя, лепшы сродак падоўжыць маладосць - не скарачаць сабе жыццё.

Медыцына не валодае эліксірам маладосці. Гэта і немагчыма. Перашкаджаць старэнню - перашкаджаць развіццю чалавецтва. У кожным арганізме закладзена пэўная біялагічная праграма, якую трэба прайсці ад пачатку да канца. Падоўжыць жыццё - задача цалкам рэальная. Складнікі доўгажыхарства простыя: філасофскае стаўленне да нягод, правільны рэжым харчавання з абмежаваннем па аб'ёме ежы і зрухам у бок раслінных кампанентаў, гартаванне, адэкватная ўзросту фізічная актыўнасць, рэгулярныя інтэлектуальныя нагрузкі.

«Што за няшчасныя стварэннi людзі, - пісаў у сваім лісце Гётэ, які дажыў да 82 гадоў, - у іх не хапае смеласці пажыць даўжэй». Чалавек жыве столькі, колькі ён хоча пражыць - згаджаюцца з паэтам герантолагі. Так званы «трэці ўзрост» адкрывае перад чалавекам новыя перспектывы. У кожнага жыццёвага перыяду свае задачы. Трэба толькі ўмець іх правільна фармуляваць, назапашаны жыццёвы вопыт абавязкова дапаможа іх вырашыць.