Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 верасня 2022

Для клецкіх школьнікаў арганізавалі «Дыктоўку Перамогі»

Клецкія школьнікі паўдзельнічалі ў патрыятычным праекце "Дыктоўка Перамогі". У дзень заканчэння Другой сусветнай вайны БРСМ прапанаваў старшакласнікам прайсці тэст на тэму падзей 1939-1945 гадоў.

- Мы хочам прыцягнуць моладзь да вывучэння гісторыі, павысіць іх гістарычную пісьменнасць, - пракаментавала Вольга Рудко, першы сакратар Клецкага РК ГА "БРСМ". - Хлопцы адказалі на 25 пытанняў. Выканаць заданні трэба было за 45 хвілін. Пляцоўку для напісання дыктоўкі арганізавалі ў гарадской школе №1. Пераможцы будуць вызначаны ў панядзелак. Яны атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі.

Крыніца: Да новых перамог