Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 сакавіка 2020

З 28 сакавіка па 4 красавіка пройдзе Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», прымеркаваная да Года малой радзімы і 75-годдзя Вялікай Перамогі

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 28 сакавіка па 4 красавіка. Яна будзе прымеркавана да Года малой радзімы і прысвечана 75-годдзю вялікай Перамогі.

У гэтым годзе акцыя, ініцыятарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі, адбудзецца ўжо ў 13-ы раз. Штогод яна ахоплівае ўсё большую колькасць удзельнікаў і кропак на мапе краіны. Так, у 2019 годзе ў «Тыдні лесу» прынялі ўдзел больш за 52 тысяч чалавек. Усяго за 7 дзён акцыі валанцёры разам з лесаводамi высадзілі больш за 29 мільёнаў дрэў. Асноўнымі лесаўтваральнымi пародамі традыцыйна сталі хвоя, елка і бяроза. Акрамя пасадкі лесу добраахвотнікі займаліся таксама уборкай смецця і захламленасці (усяго было прыбрана 2 905 кубаметраў), рэстаўравалі месцы масавага адпачынку (да летняга сезона было падрыхтавана 207 аб'ектаў). Усяго работы былі арганізаваны на 2613 аб'ектах.

Нагадаем, што галоўнай мэтай акцыі «Тыдзень лесу» з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на працы з падрастаючым пакаленнем.

Далучыцца да акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць удзельнікаў акцыі неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, а таксама пакажуць аб'екты, якія маюць патрэбу ў лесааднаўленнi.