Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Уязны знак у горад
Уязны знак у горад
Галоўная / Грамадскія арганізацыі / Клецкая раённая арганізацыя таварыства выратавання на водах

Клецкая раённая арганізацыя таварыства выратавання на водах

Клецкая раённая грамадская арганізацыя таварыства выратавання на водах
Старшыня - Буката Анатоль Іванавіч
Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах" з'яўляецца добраахвотнай, некамерцыйнай арганізацыяй у форме рэспубліканскага аб'яднання, заснаванай на членстве юрыдычных і фізічных асоб, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Раённая арганізацыя ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Указам, іншымі актамі заканадаўства і Статутам таварыства выратавання на водах. Статут, змены і дапаўненні да яго прымаюцца вышэйшым органам гэтага аб'яднання i зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прадметам і мэтай дзейнасці таварыства выратавання на водах з'яўляецца максімальна магчымае зніжэнне верагоднасці гібелі людзей на водах у Рэспубліцы Беларусь.

Асноўнымі дзяржаўна-значнымі задачамі таварыства выратавання на водах з'яўляюцца:

  • ратаванне і ахова жыцця людзей на водах у раёнах дзеяння выратавальных станцый і пастоў;
  • арганізацыя і правядзенне растлумачальнай работы сярод насельніцтва па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах;
  • навучанне насельніцтва прыёмам ратавання і аказання першай дапамогі асобам, якія церпяць бедства на водах.


Адпраўляючыся да берагоў вадаёмаў, памятайце, што вада можа быць для вас не толькі крыніцай радасці і здароўя, але і крыніцай непапраўнай трагедыі.