Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Сацыяльная сфера / Ахова здароўя

Ахова здароўя

Установа аховы здароўя «Клецкая цэнтральная раённая бальніца»
(УЗ «Клецкая ЦРБ»)
Адрас: 222531, Мінская вобл., г. Клецк, вул. Партызанская, 6
сайт Клецкай ЦРБ www.klcrb.by

Гісторыя ЦРБ пачынаецца з 1939 года, калі ў Клецку была арганізавана раённая бальніца на 35 ложкаў. У цяперашні час УЗ «Клецкая ЦРБ» з'яўляецца сучаснай установай, якая аказвае медыцынскую дапамогу жыхарам горада Клецка і Клецкага раёна. У склад УАЗ «Клецкая ЦРБ» уваходзіць 29 структурных падраздзяленняў.

1. Раённая бальніца на 189 ложкаў (рэжым працы кругласутачны):
-тэрапеўтычнае аддзяленне
-хірургічнае аддзяленне, аперацыйны блок
-аддзяленне анетэзіялогіі і рэанімацыі
-педыятрычнае аддзяленне
-інфекцыйнае аддзяленне
-неўралагічнае аддзяленне
-акушэрскае аддзяленне (у тым ліку гінекалагічныя койкі)
-аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі
-прыёмнае аддзяленне
-аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі

2. Паліклініка на 320 наведванняў у змену
Пры паліклініцы працуе стацыянар на даму, дзённы стацыянар.
Медыцынская дапамога насельніцтву Клецкага раёна аказваецца:
урачэбнымі амбулаторыямі

- «Клецк – 2» УААП на 90 наведванняў у змену
- Янавіцкая УА на 100 наведванняў у змену
- Даматканавіцкая УААП на 15 наведванняў у змену
- Морацкая УААП на 100 наведванняў у змену
- Лазавіцкая УААП на 90 наведванняў у змену
участковымі бальніцамі
- Заастравечская УБ:
- Сіняўская УБ:
- Грыцэвіцская УБ:
ФАПамі:
Гурнаўскі; Зубкаўскі; Кухчыцкі; Сякерыцкі; Шчэпіцкі; Карацкі; Тучанскі; Галынкаўскі; Заляшанскі; Арэшніцкі; Ардзянскі; Колкінскі; Чырвоназоркаўскі; Нагорнаўскі; Загорнаўскі
Даматканавіцкая бальніца сястрынскага догляду (20 ложкаў)
У горадзе функцыянуе фельчарскі пункт аховы здароўя пры сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі.

Кіраўніцтва УАЗ «Клецкая ЦРБ»:

Міскевіч Алена Генадзьеўна – галоўны ўрач УАЗ «Клецкая ЦРБ»

Мастовіч Ірына Міхайлаўна – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва раёна

Навіцкая Іна Уладзіміраўна – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы.