Адрес райисполкома:
222531 Минская область, г.Клецк, пл.Маяковского,10

Телефон приемной:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by - для деловой переписки


Единый телефонный номер
справочной службы «Одно окно»:

142
Мемориальный комплекс в честь воинов, погибших в боях за Клецк
Мемориальный комплекс в честь воинов, погибших в боях за Клецк
Главная / Молодежь Клетчины / Молодежные мероприятия
15 февраля 2021

БРСМ арганізоўвае конкурсы напярэдадні Дня роднай мовы

Напярэдадні Дня роднай мовы Мінская абласная арганізацыя Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" арганізоўвае фотаконкурс сэлфі "Мая беларуская кніга" і конкурс на лепшае чытанне вершаў на роднай мове "Беларуская мова – крыніца натхнення!"

Праекты пачынаюцца 12 лютага i завяршаюцца 18 лютага ў 12.00. Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя падарункі.

Умовы конкурсаў

 

Фотаконкурс сэлфі "Мая беларуская кніга":

- да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове, размешчаныя ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" на сваёй старонцы са сваім меркаваннем, чаму неабходна прачытаць менавіта гэту кнігу. Да публікацыі абавязкова дабаўленне хэштэгаў #святамовы2021 #minskregion

Конкурс на лепшае чытанне вершаў на роднай мове «Беларуская мова – крыніца натхнення!»:

- запішыце свой выступ на камеру, размясціце відэа верша на беларускай мове ў сацыяльнай сетцы з хэштэгам #святамовы2021 і чакайце вынікаў конкурса.

Не забывайце ў публікацыях ставіць хэштэгі - без іх прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду. Далучайцеся!

Интернет-ресурсы