Адрес райисполкома:
222531 Минская область, г.Клецк, пл.Маяковского,10
Телефон приемной:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
Телефон "Горячей линии" райисполкома (8-01793) 50-4-87
E-mail: isp@kletsk.gov.by - для деловой переписки
МОЙ КЛЕЦК
Дзень добры, мілы Клецк, пяшчота і любоў,
Душы маёй найпершая сталіца.
Ты край жывых легенд і прыстань журавоў,
Цудоўнага жыцця майго крыніца.
Сярод журбы, нягод і радасных падзей,
Ты крочыш з даўніны сівой, глыбокай.
Люблю тваё імя, люблю тваіх людзей,
Тут шчасця і надзей маіх вытокі.
Ты ў вяночку залатых палёў.
Працоўнай славы палымнеюць зоры,
І рэчка Лань цячэ з былых вякоў
Вакол цябе ў родныя прасторы.
Між гоману дзядоў дзіцячы чую смех,
Бурліць рака жыцця, бяжыць наперад.
І новую вясну, што капае са стрэх,
Страчаю я з надзеяю і верай.
Славуты горад Клецк, няхай жа праз вякі
Жыве тваё імя, ляціць над светам,
Квітней і прыгажэй ад шчодрае рукі,
Я многія табе спяваю лета!
Віктар Худавец